Нэнсі Олсан
Нэнсі Олсан (англ.: Nancy Olson; нар. 14 ліпеня 1928[1][2], Мілуокі, ЗША) — амерыканская актрыса, намінантка на прэмію «Оскар» у 1950 годзе. БіяграфіяНэнсі Олсан нарадзілася 14 ліпеня 1928 года ў горадзе Мілўокі, штат Вісконсін, у сям’і лекара Генры Олсана і яго жонкі Эвелін. У 1948 годзе яна падпісала кантракт з «Paramount Pictures» і пасля некалькіх дробных роляў прыцягнула да сябе ўвагу галівудскіх рэжысёраў, сярод якіх быў і Білі Уайлдэр. У 1950 годзе ён запрасіў Олсан на ролю Бэці Шыфер у сваім фільме «Бульвар Сансет», якая прынесла яе намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога плана. Яе калегам па гэтым фільме быў Уільям Холдэн, саюз з якім палічылі вельмі ўдалым і ў далейшым, на працягу 1950-х гадоў, яны яшчэ некалькі разоў зняліся разам. У 1950 годзе Нэнсі выйшла замуж за паэта Алана Джэй Лернера, ад якога нарадзіла дваіх дачок. У 1957 годзе яны развяліся. Яе другім мужам быў бізнэсмэн Алан У. Лівінгстоўн, які стаў бацькам яе сына. Але ў 1960-х гадах кар’ера Олсан пайшла на спад і аднымі з далейшых паспяховых роляў Олсен сталі Нэнсі Валон у «Паліяна» (1960), Элізабэт Брайнард у «Сыне Флабера» (1963) і місіс Эбат у «Аэрапорт1». У далейшым Нэнсі пераехала ў Нью-Ёрк, дзе некаторы час грала на брадвейскіх сцэнах. У 1970-я акторка яшчэ зрэдку працягвала здымацца на тэлебачанні, а ў 1984 году завяршыла сваю кінакар’еру. Пасля гэтага Олсан толькі раз з’явілася ў кіно — у 1997 годзе ў эпізадычнай ролі ў дыснэеўскім фільме «Флабер». У 2010 годзе, пасля 13-гадовага перапынку, актрыса выканала невялікую ролю ў адным з эпізодаў тэлесерыяла «Вялікае каханне». У 2012 годзе выйшла камедыя «Гіры», дзе Олсан сыграла Б’янку Камінгс. Выбарачная фільмаграфія
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia