Плошча паверхні возера 0,26 км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Найбольшая глыбіня каля 6 м. Плошча вадазбору 52,4 км². Аб'ём вады ў возеры каля 0,4 млн м³. Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 10—12 м, на паўднёвым захадзе стромкія, вышынёй да 22 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі дасягаюць вышыні ў 1 м, пераважна пясчаныя. Зарастае ўмерана. Возера праточнае. Працякае рака Няропля. Таксама возера злучаецца з сеткай меліярацыйныхканалаў.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 16. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)