Нідэрландская каралеўская акадэмія навук
Нідэрландская каралеўская акадэмія навук (нідэрл.: Koninklijke Nederlandse Akademie van Wetenschappen, KNAW) — арганізацыя, закліканая развіваць навуку і літаратуру ў Нідэрландах. Яна аказвае ўраду кансультацыі па пытаннях навукі, вядзе экспертную дзейнасць, каардынуе рэцэнзаванне навуковых артыкулаў, правядзенне навуковых канферэнцый і форумаў; пад яе кіраўніцтвам дзейнічаюць профільныя навуковыя інстытуты. Акадэмія прысуджае шэраг прэстыжных узнагарод, у тым ліку медаль Лорэнца для фізікаў. Заснавана ў напалеонаўскім Каралеўстве Галандыя ўказам Людовіка Банапарта 4 мая 1808 г. як Каралеўскі інстытут навук, літаратуры і вытанчаных мастацтваў (Koninklijk Instituut van Wetenschappen, Letterkunde en Schoone Kunsten). Акадэміяй называецца з 1851 г. Члены Акадэміі (каля 200 членаў маладзей 65 гадоў) абіраюцца пажыццёва шляхам кааптацыі; прымаюцца намінацыі ад асоб і арганізацый па-за Акадэміяй. У 65 гадоў акадэмік павінен выйсці ў адстаўку. Маюцца члены-карэспандэнты і замежныя члены Акадэміі. Маецца два аддзяленні — дакладных навук і гуманітарных і грамадскіх навук. Прэзідэнтам з мая 2008 г. з'яўляецца матэматычны фізік Роберт Дэйкграф. У інаўгурацыйнай прамове ён выказаў занепакоенасць нізкім узроўнем фінансавання навукі ў Нідэрландах у параўнанні з большасцю заходнееўрапейскіх краін. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia