Ніжнетагільскі дзяржаўны цырк
Ніжнетагільскі дзяржаўны цырк — цырк горада Ніжняга Тагіла, размешчаны на Першамайскай вуліцы на паўночным беразе Тагільскай сажалкі ў Ленінскім раёне горада, у цэнтры горада. АпісаннеЦырк Ніжняга Тагіла, як і большасць цыркаў свету, уяўляе сабою вялікі будынак з купалам. Ніжнетагільскі цырк адрозніваецца вялікім шырокім купалам з дэкаратыўнай «каронай» на яго вяршыні. Будынак двухпавярховы, мае васьмікантовую форму з доўгай прыбудовай для службовага карыстання (утрымання жывёл, адпачынку людзей і працы адміністрацыі). Парадны ўваход знаходзіцца ў галоўнай частцы будынка і выходзіць да плошчы перад цыркам. ГісторыяУпершыню цырк у Ніжнім Тагіле з’явіўся ўлетку 1885 г., калі ў горадзе даваў прадстаўленні сямейны цырк-шапіто М. Труцы. Відаць, ён быў манапалістам, бо іншыя цыркавыя трупы пачынаюць згадвацца толькі ў пачатку XX ст., калі ў горадзе працавалі часовыя цыркі і цыркі-шапіто антрэпрэнёраў Ф. Ізако, М. Бароўскага, Э. Строкая, У. Камухіна. Стацыянарны цырк з’явіўся толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў, калі ў 1931 г. у Ніжнім Тагіле быў збудаваны каркасна-насыпны ўцеплены будынак цырка. Будаванне цырка вёў Б. Муратаў, які яшчэ шмат гадоў быў яго першым дырэктарам. Памяшканне цырка было цёплым, што дазваляла даваць прадстаўленні і ўзімку. Насыпны цырк дзейнічаў аж да 6 красавіка 1975 г., калі быў пабудаваны новы капітальны будынак. Новы будынак быў спраектаваны архітэктарамі І. Шадрыным, Л. Сягалам, Д. Лявонцьевым і разлічаны на 2 тысячы гледачоў. У ім цырк працуе аж да цяперашняга часу. Дырэктарамі цырка працавалі Ф. Лейцынгер (1975—1978), Э. Эрыц-Пухаў (1978-1984), Н. Башкіраў (з 1984). У цырку дэманструюцца не толькі выступы цыркавых калектываў, але і шоу зорак эстрады. Пры цырку дзейнічае гасцініца для артыстаў. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia