Нікеліраванне

Нікеліраванне — нанясенне на паверхню металічных (часам і неметалічных) вырабаў слоя нікелю для аховы іх ад карозіі і ў дэкаратыўных мэтах (наданне паверхні бліскуча-серабрыстага колеру). Таўшчыня нікелевага пакрыцця ад дзясятых долей мікраметра да 20-30 мкм і больш. Робіцца пераважна электралітычным спосабам (гальванатэхніка), а таксама хімічным — аднаўленнем іонаў нікелю з яго солей. Каб паменшыць порыстасць пакрыцця, папярэдне робяць латуніраванне, мядненні або наносяць шматслойнае пакрыццё.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya