Ніна Іванаўна Гілевіч
Ніна Іванаўна Гілевіч (у дзявоцтве Кавалёва; 3 чэрвеня 1931, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 24 ліпеня 2003, Мінск) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1971), дацэнт[1]. БіяграфіяНарадзілася 3 чэрвеня 1931 года ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці[1]. Скончыла ў 1956 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура», пасля аспірантуру[1]. У час вучобы пазнаёмілася са сваім будучым мужам Нілам Гілевічам[2]. У 1956—1957 гадах настаўнічала ў Кузьмінскай СШ Гарадоцкага раёна Віцебской вобласці, пасля працавала ў выдавецтве «Вышэйшая школа», выкладала на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ, дацэнт[1]. Памерла 24 ліпеня 2003 года. Пахавана на Кальварыйскіх могілках у Мінску[1]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: гісторыя старажытнабеларускай мовы; мова і стыль мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў; беларуская дыялекталогія[1]. Сям’яУ шлюбе з паэтам Нілам Гілевічам (1931—2016) мела адзінага сына Сяргея[3], які стаў хімікам. Ягоная жонка — гісторык, сын Багдан — матэматык, грае ў рок-гурце[4]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia