Ніна Міхайлаўна Бараноўская

Ніна Міхайлаўна Бараноўская
Дата нараджэння 24 снежня 1914(1914-12-24)
Дата смерці 4 ліпеня 1989(1989-07-04) (74 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастацтвазнаўца
Месца працы

Ніна Міхайлаўна Бараноўская (24 снежня 19144 ліпеня 1989) — беларуская мастацтвазнаўца.

Біяграфія

Нарадзілася 24 снежня 1914 года[1]. Маці працавала ў шпіталі, бацька — дэмабілізаваны марскі афіцэр, які прайшоў Цусіму і Порт–Артур. У час Вялікай Айчыннай вайны сям'я засталася ў акупаваным Мінску[2].

Пасля вайны дапамагла справіцца свайму брату Фёдару Бараноўскаму, будучаму мастаку, з цяжкай кантузіяй, калі літаральна за руку адвяла ў вячэрнюю школу, а пасля ў Мінскае мастацкае вучылішча[2].

Старшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага аддзела рускага мастацтва Дзяржаўная карцінная галерэя БССР, у 1976-1989 гг. займалася навуковым вывучэннем калекцый фонду замежнага мастацтва ў музеі. Ёю былі створаны першыя навуковыя картатэкі калекцый, вынікі вывучэння твораў уводзіліся ў навуковы ўжытак праз розныя віды публікацый – артыкулы, выставачныя экспазіцыі[3].

Памерла 4 ліпеня 1989 года[1].

Крыніцы

  1. а б Іванова, В. Асабістыя архівы Беларусі канца XVIII – пач. XXІ ст. / Вольга Іванова. – Мінск : Зміцер Колас, 2014. – 404 с. ISBN 978-985-6992-59-2.
  2. а б сегодня, СБ-Беларусь. Война и мир забытого художника Федора Барановского (руск.). www.sb.by (5 мая 2017). Праверана 11 студзеня 2025.
  3. Отдел русского и зарубежного искусства - Национальный художественный музей Республики Беларусь(недаступная спасылка). web.archive.org (5 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2019. Праверана 11 студзеня 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya