Ніна Элізабет Персан (швед. Nina Elisabet Persson; audioⓘ; 6 верасня1974) — саліст і аўтар тэкстаў шведскага рок-гурта The Cardigans. Яна таксама працавала ў якасці сольнага выканаўцы, выпусціўшы два альбомы: адзін з A Camp[2], а другі пад сваім імем, а таксама выступала ў якасці запрошанага выканаўцы з некалькімі іншымі гуртамі.
Кар’ера
Персан з Гары Лукасам, Нонай Хендрыкс і іншымі ў Best Batch Yet у памяць Капітана Біфхарта
Акцёрскі дэбют Персан адбыўся ў фільме «Om Gud Vill», які выйшаў у 2006 годзе.
Разам з музыкамі Нікласам Фрыске і Натанам Ларсан працавала над выпускам другой пласцінкі Colonia праекта A Camp, які да гэтага моманту пераўтварыўся ў гурт. Рэліз альбома адбыўся ў 2009 годзе. У падтрымку альбома гурт A Camp гастралявала па Еўропе і ЗША.
Яна з’яўляецца ў песні Manic Street Preachers «Your Love Alone Is Not Enough», якая заняла 2-е месца ў брытанскім чарце, з альбома Send Away the Tigers. Яна таксама ўдзельнічала ў калабарацыі Sparklehorse/Danger Mouse, альбом 2009 года Dark Night of the Soul, дзе спявала «Daddy’s Gone».
11 сакавіка 2011 года адбылася прэм’ера дакументальнага фільма з удзелам Ніны Персан, «Jag är min egen Dolly Parton» (Сама сабе Долі Партон) Рэжысёрам фільма выступіла шведка Джэсіка Нетэлбладт. Галоўнымі гераінямі фільма выступілі пяць шведскіх спявачак: Сесілія Нордлунд, Лота Венглен, Гудрун Хауксдотыр, Хелена Юсефсан і Ніна Персан.[3] Сярод тэм фільма згадваюцца барацьба з небяспечнай для жыцця хваробай, пошукі любові, страта і новаздабытую веры, а таксама спробы зачаць дзіця. У падтрымку DVD-рэлізу дакументальнага фільма і выхаду музычнага альбома кавераў на песні Долі Партон «Jag är min egen Dolly Parton» часова ўтварыўся калектыў Dollykollot, які складаецца з галоўных гераінь фільма, і ён даў некалькі канцертаў у Скандынавіі.
У 2012 годзе гурт The Cardigans аб’яднаўся, каб адправіцца ў тур па Еўропе і Азіі, прысвечаны іх альбому Gran Turismo 1999 года выпуску. На дадзены момант гурт зноў ўзяў перапынак у дзейнасці, і Ніна працуе над сольнымі праектамі.
Першы сольны альбом Персан, выдадзены пад яе ўласным імем Animal Heart, выйшаў 10 лютага 2014 года на незалежным брытанскім лэйбле Lojinx Records.[4]
Асабістае жыццё
Персан вырасла у Ёнчэпінге, Швецыя.[5] «Я вырасла ў акадэмічнай сям’і сярэдняга класа», — сказала Персан у 2014 годзе. «Я жыла на віле з садам. У мяне было два малодшыя браты».[6]
Яна не хацела быць музыкантам, у дзяцінстве яна цікавілася мастацтвам, у выніку чаго яна наведвала школу мастацтваў.[6] "Я ніколі не імкнулась стаць музыкантам; мяне проста, нешта кшталту таго, узялі ў гэты гурт. Мне было сумна ў гэтым маленькім, бяспечным месцы (Ёнчэпінгу). Мне спадабалася: «Афігенна, я баўлю час з вясёлымі хлопцамі».
16 чэрвеня 2001 года Персан ажанілася з амерыканскім аўтарам песень Натанам Ларсанам.
У Персан дыягнаставалі рак шыйкі маткі ў 2009 годзе, і яна прайшла хірургічнае лячэнне.
Пасля трох спроб экстракарпаральнага апладнення 30 верасня 2010 года ў ніх нарадзіўся сын Нілс. Некалькі гадоў сям’я пражывала ў Гарлеме, Нью-Ёрк, але ў 2015 годзе яны вырашылі пераехаць у Мальмё, былую базу The Cardigans. У інтэрв’ю шведскай штодзённай газеце «Dagens Nyheter» у сакавіку 2018 года Персан распавяла пра свае гады эміграцыі, вяртанне ў Швецыю і адзначыла, што вяртанне ў родную краіну з’яўляецца сямейнай справай і не адлюстроўвае жадання перазагрузіць стары гурт.[7]
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
Спіс студыйных альбомаў з выбранымі пазіцыямі ў чартах і сертыфікацыямі