Ніна Цімафееўна Чайка
Ніна Цімафееўна Чайка (9 лютага 1940, Усурыйск, Прыморскі край — 10 лютага 2025) — беларуская публіцыстка, рэдактар радыё- і тэлевізійных праграм, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» (2002—2008). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі[1]. БіяграфіяБольш за сорак гадоў адпрацавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Была ў камандзіроўках у Афганістане. У канцы 1980-х гадоў узначаліла галоўную рэдакцыю праграм для моладзі Беларускага тэлебачання. У гэты час у эфіры з’явіўся «Маладзёжны тэлевізійны цэнтр», як своеасаблівы клуб па інтарэсах, удзельнікі якога знаходзіліся на некалькіх здымачных пляцоўках. Інфармацыйна-публіцыстычная праграма «Крок» збірала рэкордную колькасць гледачоў. Тэлепраект «Магістраль-12» ствараўся разам з маладзёжнымі рэдакцыямі Літвы, Латвіі і Эстоніі. У праекце «1374 кіламетры — дыстанцыя. Франкфурт — Мінск», здзейсненым супольна з тэлебачаннем зямлі Гесэн (Германія), Ніна Чайка выступіла ў якасці аўтара сцэнарыя і вядучай[2]. У пачатку 1990-х гадоў узначаліла галоўную рэдакцыю навукова-папулярных і вучэбных праграм БТ. Затым стала галоўным рэдактарам літаратурна-драматычных праграм Беларускага радыё, тройчы на тыдзень сама вяла ў прамым эфіры гадзінную праграму «Размова па сутнасці» (руск.: Разговор по существу). З 2002 года галоўны рэдактар часопіса «Нёман». Быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве і ўмацаванні творчых кантактаў з расійскім часопісам «Наш современник», друкавала як беларускіх, так і расійскіх пісьменнікаў[3]. У гэты час з’явілася ноч паэзіі на беларускім тэлебачанні[4]. У 2022 годзе Ніна Чайка ўвайшла ў склад прыёмачнай камісіі Саюза пісьменнікаў Беларусі[5]. Прэміі і ўзнагароды
ЗноскіВыбраная бібліяграфія
|
Portal di Ensiklopedia Dunia