Ніна Ціханаўна Фральцова

Ніна Ціханаўна Фральцова
Дата нараджэння 24 ліпеня 1944(1944-07-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 2025(2025-03-19) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2003) і кандыдат мастацтвазнаўства (1974)
Альма-матар
Узнагароды

Ніна Ціханаўна Фральцова (24 ліпеня 1944, Арэхава-Зуева, Маскоўская вобласць, РСФСР — 19 сакавіка 2025[1], Мінск, Беларусь) — беларуская журналістка, кіназнаўца. Доктар філалагічных навук (2003), кандыдат мастацтвазнаўства (1974), прафесар (2005).

Біяграфія

У 1967 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка».

Працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1975, Інстытут журналістыкі, кафедра тэорыі і метадалогіі журналістыкі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і метадалогія журналістыкі і сродкаў масавай камунікацыі.

Узнагароды

  • Нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2003),
  • нагрудны знак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік друку Беларусі» (2005),
  • ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2021) — за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў работнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

Крыніцы

Літаратура

  • Разгубленая муза тэлэбачання / Н. Фральцова // Мастацтва. — 2000. — № 2. — С. 44—46.
  • Современная журналистка : методология, творчество, перспективы : сборник научных статей / [редколлегия: Н. Т. Фрольцова (главный редактор) и др.]. — Минск, 2008.
  • Фральцова Ніна Ціханаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 465.
  • Фральцова Ніна Ціханаўна / Г. У. Шур // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 417.
  • Фральцова Ніна Ціханаўна // Журфак : факультэт журналістыкі, 1944—2004 : 60 [год / Беларускі дзяржаўны універсітэт]. — Мінск, 2004. — С. 263—268.
  • Фрольцова Нина Тихоновна // Белорусское кино : персоналии. — Минск, 2007. — С. 365—366.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya