Обальская сядзіба
Обальскі сядзібна-паркавы комплекс — рэшткі сядзібнага дома і парк, якія захаваліся ў гарадскім пасёлку Обаль (Шумілінскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). ГісторыяПабудавана ў 1-й палове XIX стагоддзя. З 1920 года ў сядзібе была школа, пасля Вялікай Айчыннай вайны — дзіцячы дом. Пазнй — інтэрнат працаўнікоў Обальскага керамічнага завода. Сядзіба значна пацярпела ад пажару і разрабаванняў. Архітэктура![]() Сядзібны дом двухпавярховы, пабудаваны з цэглы. Галоўны ўваход вылучаны чатырохкалонным порцікам. З боку парку дом мае высокі цокальны паверх над выступаючай аркадай. Перад уваходам дзве скульптуры львоў. Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займае шырокі вестыбюль і парадная зала. На другім паверсе размяшчаліся жылыя пакоі. Гаспадарчыя памяшканні вынесены ў цокальны паверх. Першапачатковая планіроўка зменена падчас рамонту 1905—1907 гадоў. Галоўным фасадам будынак выходзіць на невялікую плошчу з газонам. ПаркЗа домам, на беразе ракі, невялікі пейзажны парк да якога вядуць пліты-прыступкі. Ліпавая алея паўколам апаясвае парк. Цэнтр парку — лужок з групамі лісцевых дрэў і астраўкамі хмызнякоў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia