Оксфардскі слоўнік Візантыі
Оксфардскі слоўнік Візантыі (англ.: The Oxford Dictionary of Byzantium, скарочана ODB) — трохтамовы гістарычны слоўнік, апублікаваны ў чэрвені 1991 года выдавецтвам Оксфардскага ўніверсітэта. Змяшчае ўсебаковую інфармацыю па Візантыйскай імперыі. Галоўны рэдактар — А. П. Каждан. АпісаннеСлоўнік даступны як у друкаваным відзе, так і ў электроннай версіі ў «The Oxford Digital Reference Shelf» (пры ўмове рэгістрацыі). У слоўніку маецца больш за 5000 артыкулаў, якія ахопліваюць усю гісторыю Візантыі. Выданне ўтрымлівае біяграфіі выдатных палітычных і літаратурных дзеячаў, падрабязныя артыкулы на рэлігійныя, сацыяльныя, культурныя, юрыдычныя і палітычныя тэмы. Культурныя тэмы ўключаюць музыку, багаслоўе і мастацтва. Таксама раскрыты пытанні па ваенным мастацтве, дэмаграфіі, адукацыі, сельскай гаспадарцы, гандлю, навуцы, філасофіі і медыцыне. У слоўніку больш за 200 ілюстрацый, табліцы і карты ў якасці даведкавага матэрыялу для вывучэння візантыйскай цывілізацыі. УзнагародыОксфардскі слоўнік Візантыі ганараваны шматлікіх узнагарод, у тым ліку:
|
Portal di Ensiklopedia Dunia