Оравілская плаціна
Оравілская плаціна (англ.: Oroville Dam) — збудаванне на рацэ Фетэр на ўсход ад горада Оравіл, штат Каліфорнія, ЗША; утварае вадасховішча Оравіл. Земляны насып плаціны дасягае вышыні 235 метраў, дамба з’яўляецца самай высокай у ЗША. Будаўніцтва было ініцыявана ў 1961 годзе, земляны насып завершаны ў 1967, само будаўніцтва ў 1968 годзе. Плаціна ўрачыста адкрыта 4 мая 1968 года. Аварыя 2017 года![]() ![]() Дамба абсталявана асноўным і аварыйным вадаскідамі. Аварыйны вадаскід ніколі не выкарыстоўваўся. Пачынаючы з 2006 года, на асноўным вадаскідзе дамбы назіраліся нязначныя парушэнні цэласнасці.[3] Тым не менш, вадаскід прызнаваўся прыдатным да эксплуатацыі. У пачатку лютага 2017 года ўзровень вадасховішча пачаў хутка расці ў сувязі з моцнымі дажджамі[4][5]. Было прынята рашэнне пачаць актыўны скід вады.[6] 7 лютага 2017 года пачалося разбурэнне бетоннага жолаба асноўнага вадаскіда і размыванне асадкавых парод вакол вадаскіда. Да 10 лютага размыў вырас да 90 метраў у шырыню, 150 метраў у даўжыню і 14 метраў у глыбіню. Тым не менш, скід вады працягнуўся ў сувязі з перапаўненнем вадасховішча. Пачалася падрыхтоўка да переліву вады праз грэбень аварыйнага вадаскіда плаціны. 11 лютага вада пайшла праз грэбень аварыйнага вадаскіда, і пачалася эрозія грунтавога падмурка пад аварыйным вадаскідам[7][8]. Эрозія апынулася вышэй за чакаемую, і 12 лютага было прынята рашэнне аб эвакуацыі насельніцтва ніжэй па плыні, якое магло пацярпець у выпадку размыву і разбурэння сценак аварыйнага вадаскіда[9]. Для зніжэння рызыкі дадаткова павялічылі паток праз асноўны вадаскід, і да вечара 12 лютага ўдалося спыніць паток праз грэбень. Тым не менш, захоўваецца рызыка поўнага разбурэння асноўнага вадаскіда і страты кантролю над дамбай. Да 13 лютага было эвакуявана 188 тыс. чалавек[10]. Падмурак аварыйнага вадаскіда пачалі засыпаць мяшкамі з пяском і камянямі з верталётаў для зніжэння рызыкі размыцця пры магчымых паўторных перахлёстах[11]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia