Ордэн «За грамадзянскія заслугі» (Балгарыя)
Ордэн «За грамадзянскія заслугі» (балг.: Орден «За гражданска заслуга») — дзяржаўная ўзнагарода Княства, а з 1908 года — Царствы Балгарыі. Ордэн быў заснаваны наказам князя Фердынанда I ад 2 жніўня 1891 года і прызначаўся для ўзнагароджвання дзяржаўных службоўцаў, якія ўзорнай службай ці выдатнымі заслугамі набылі права на падзяку Бацькаўшчыны. ГісторыяУзнагарода была заснаваная князем Фердынандам I 2 жніўня 1891 г. Першапачаткова было шэсць ступеняў, а ў 1933 г. была ўведзена ступень Вялікага Крыжа. У ордэна таксама ёсць Дамскі крыж, які мае тры ступені. З адменай Тырноўскай канстытуцыі і абвяшчэннем Балгарыі як Народнай Рэспублікі ўзнагарода была скасаваная. Ордэн «За грамадзянскія заслугі» быў адноўлены з некаторымі зменамі 13 чэрвеня 2003 года і сёння з'яўляецца дзяржаўнай узнагародай Рэспублікі Балгарыя. Палажэнне аб узнагародзе
СтупеніОрдэн «За грамадзянскія заслугі» мае шэсць асноўных ступеней і адну асаблівую ступень:
Вялікі крыж з'яўляўся найвышэйшай ступенню ордэна. Ім ўзнагароджваліся высокапастаўленыя балгарскія і замежныя дзеячы. Існавалі таксама і тры ступені для ўзнагароджвання службоўцаў-жанчын. Апісанне(2) Ордэн «За грамадзянскія заслугі» мае дзве ступені — першую і другую, з белай стужкай колераў балгарскага нацыянальнага флага: 1. першая ступень: залаты крыж, пакрыты белай эмаллю, на парэднім боку ў сярэдзіне крыжа — залаты леў ў круглым медальёне, пакрытым чырвонай эмаллю, і надпіс па коле: «ЗА ГРАЖДАНСКА ЗАСЛУГА» (балг.: «За грамадзянскія заслугі»), на зваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ» (балг.: «Рэспубліка Балгарыя»), між бакоў крыжа — дубовыя галіны з жалудамі; носіцца на грудзіне; 2. другая ступень: срэбны крыж, пакрыты белай эмаллю, на парэднім боку ў сярэдзіне крыжа — срэбны леў у круглым медальёне, пакрытым чырвонай эмаллю, і надпіс па коле: «ЗА ГРАЖДАНСКА ЗАСЛУГА», на зваротным боку крыжа медальён расфарбаваны колерамі балгарскага нацыянальнага сцяга і мае надпіс па коле: «РЕПУБЛИКА БЪЛГАРИЯ», між бакоў крыжа — дубовыя галіны з жалудамі; носіцца на грудзіне. Знакі ордэна
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia