Ордэн Ізабелы Каталічкі
Ордэн Ізабелы Каталічкі (ісп.: Orden de Isabel la Católica) — грамадзянскі ордэн Каралеўства Іспанія, які ўручаецца за паслугі, аказаныя дзяржаве. Ордэн можа ўручацца замежнікам. ГісторыяОрдэн быў заснаваны 14 сакавіка 1815 года іспанскім каралём Фердынандам VII у гонар каралевы Кастыліі Ізабелы I з першапачатковай назвай «Каралеўскі Амерыканскі ордэн Ізабелы Каталічкі», для ўзнагароджання за праяву вернасці і стараннасці ў абароне іспанскіх уладанняў у Амерыцы. 26 ліпеня 1847 года Каралеўскім дэкрэтам ордэн быў рэарганізаваны ва ўзнагароду за грамадзянскія заслугі і стаў называцца «Ордэн Ізабелы Каталічкі». Каралеўскім дэкрэтам 1998 года да асноўных ступеняў ордэна былі дададзены знакі адрознення ў выглядзе сярэбранага і бронзавага медалёў. СтатутКароль Іспаніі з'яўляецца гросмайстрам ордэна. Канцлерам ордэна з'яўляецца міністр замежных спраў Іспаніі. Грамата пра ўзнагароджанне ордэнам змацоўваецца подпісамі абодвух. Класы ордэнаОрдэн мае 6 класаў:
Апісанне ордэнаЗнак ордэна ўяўляе з сябе крыж чырвонай эмалі з пашыранымі рубчастымі канцамі і шырокай залатой аблямоўкай, і залатымі шарыкамі на канцах. Паміж перакладзінамі крыжа залатое ззянне ў выглядзе згрупаваных прамянёў. На цэнтральным медальёне Геркулесавы слупы; побач увянчаныя каронай два паўшар'і. Медальён атачае белая аблямоўка з дэвізам ордэна: «A LA LEALTAD ACRISOLADA» (За выпрабаваную вернасць). Знак пры дапамозе пераходнага звяна ў выглядзе лаўровага вянка зялёнай эмалі падвешваецца да ордэнскай стужкі, або ордэнскага ланцуга. Зорка ордэна сваім выглядам паўтарае знак, але буйнейшага памеру. Цэнтральны медальён абведзены лаўровым вянком, перавітым сярэбранай стужкай з напісаным залатымі літарамі дэвізам «A LA LEALTAD ACRISOLADA» уверсе і «POR ISABEL LA CATÓLICA» (У гонар Ізабелы Каталічкі) — унізе. У верхняй частцы лаўровага вянка каранаваны авал сіняй эмалі з вензелем «F.7.». Ланцуг ордэна: цэнтральнае звяно ў выглядзе каралеўскага герба Іспаніі. Астатнія звёны: пучок стрэл з вензелем Фердынанда VII гатычнымі літарамі; цэнтральны медальён знака ордэна ў лаўровым вянку. Стужка ордэна белая, з жоўтымі шырокімі палоскамі па краях. Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia