Ордэн Заслуг (Чылі)
Ордэн Заслуг — дзяржаўная ўзнагарода Чылі за вайсковыя і грамадзянскія заслугі. ГісторыяОрдэн Заслуг быў заснаваны ў 1929 годзе замест медалю Заслуг, заснаванага 4 верасня 1906 года. Ордэн уручаецца чылійцам за ваенныя ці грамадзянскія заслугі перад дзяржавай. Ордэн можа быць уручаны выхадцам з Чылі, або замежным грамадзянам за заслугі перад Чылі. Класы
Апісанне![]() У залежнасці ад ступені знакі ордэна адрозніваюцца памерам і колерам эмалі. Ордэнскі ланцуг складаецца з 18 залатых звёнаў у выглядзе лаўровага вянка. Да дзевятнаццатага залатога звяна ў выглядзе картуша з выявай герба Чылі ў каляровых эмалях мацуецца знак ордэна. Знак ордэна ўяўляе з сябе пяціканцовую зорку белай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах накладзеную на залаты лаўровы вянок. У цэнтры зоркі круглы залаты медальён з жаночым профілем, які сімвалізуе рэспубліку. На аблямоўцы медальёна надпіс: «ORDEN DEL MERITO». Знак пры дапамозе пераходнага звяна ў выглядзе кондара, які расправіў крылы, мацуецца або да ордэнскага ланцуга, або да ордэнскай стужкі. Зорка ордэна ўяўляе сабой пяціканцовую зорку белай эмалі з залатымі шарыкамі на канцах накладзеную на залаты лаўровы вянок, які акружаюць палымнеючыя штралы. У цэнтры зоркі залаты медальён з аблямоўкай сіняй эмалі, у цэнтры якога намаляваны герб Чылі ў каляровых эмалях. На аблямоўцы надпіс: «ORDEN DEL MERITO». Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia