Ордэн Пашаны (Расія)
![]() Ордэн Пашаны (руск.: орден Почёта) — дзяржаўная ўзнагарода Расійскай Федэрацыі. Заснавана Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1994 г. № 442. Статут і апісанне ордэна Пашаны зацверджаны Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 2 сакавіка 1994 г. № 442. Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 6 студзеня 1999 г. № 19 у статут і апісанне ўнесены змены. Статут ордэна
З 12 красавіка 2012 года ў статут унесена дадатак:
Парадак нашэння
Апісанне ордэнаЗнак ордэна Пашаны вырабляецца са срэбра з эмаллю. Ён уяўляе сабой васьміканцовы крыж, пакрыты сіняй эмаллю, у цэнтры якога — круглы медальён, пакрыты белай эмаллю, з аб’ёмнай выявай Дзяржаўнага герба Расійскай Федэрацыі, аблямаванагалаўровым вянком. Дыяметр знака ордэна — 42 мм. Адваротны бок знака гладкі, без эмалі. У ніжняй частцы адваротнага боку рэльефны знак №, пасля якога гравіруецца нумар узнагароды. Знак ордэна пры дапамозе вушка і кольца мацуецца да пяцівугольнай калодкі, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру з белай падоўжнай палоскай. Шырыня стужкі — 24 мм, шырыня белай палоскі — 2,5 мм. Белая палоска знаходзіцца ад правага краю стужкі на 5 мм. Мініяцюрная копія знака ордэна Пашаны носіцца на калодцы. Адлегласць паміж канцамі крыжа — 15,4 мм, вышыня калодкі ад вяршыні ніжняга вугла да сярэдзіны верхняга боку — 19,2 мм, даўжыня верхняга боку — 10 мм, даўжыня кожнага з бакоў — 16 мм, даўжыня кожнага з бакоў, якія ўтвараюць ніжні вугал — 10 мм. Пры нашэнні на форменным адзенні стужкі ордэна Пашаны выкарыстоўваецца планка вышынёй 8 мм, шырыня стужкі — 24 мм. На стужцы ордэна Пашаны ў выглядзе разеткі мацуецца мініяцюрная выява знака ордэна з металу з эмаллю. Адлегласць паміж канцамі крыжа — 13 мм. Дыяметр разеткі — 15 мм. Узнагароджаныя ордэнамПершымі ўзнагароджанымі сталі спартсмены і трэнеры па выніках XVII зімовых Алімпійскіх гульняў 1994 года. Двойчы ўзнагароджанні
Узнагароджаныя ўстановы15 красавіка 1996 года Маскоўскі тэатр «Сучаснік» быў узнагароджаны ордэнам Пашаны, за вялікі ўнёсак у сучаснае тэатральнае мастацтва, заслугі ў эстэтычным выхаванні моладзі і шырокае грамадскае прызнанне [2] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia