Ордэн Святога Аўгусціна

Герб Ордэна святога Аўгусціна.
Герб Ордэна Святога Аўгусціна.

Ордэн Святога Аўгусціна (лац.: Ordo Sancti Augustini, скарочана O.S.A.) — каталіцкі манаскі ордэн, заснаваны ў XIII стагоддзі на аснове духоўнай спадчыны Святога Аўгусціна.

Гісторыя

Ордэн узнік у 1256 годзе, калі Папа Аляксандр IV аб’яднаў некалькі пустэльніцкіх супольнасцяў у Італіі ў адзін ордэн, які атрымаў статус жабрацкага ордэна (ordo mendicantium). Асновай жыцця ордэна з’яўляецца «Правіла Святога Аўгусціна»: супольнае валоданне маёмасцю, братэрская любоў, пакора, малітва, праца, паслухмянасць, парадак і маральная чысціня[1].

Ужо ў Сярэднявеччы ордэн пашырыўся па ўсёй Еўропе, заснаваў шмат кляштараў і навучальных устаноў. Аўгусцінцы мелі значны ўплыў на развіццё тэалогіі, філасофіі і адукацыі[2].

Дзейнасць

Члены ордэна займаюцца прапаведніцкай, душпастырскай, адукацыйнай і місіянерскай дзейнасцю. Яны кіруюць парафіямі, навучаюць у школах і семінарыях, а таксама ўдзельнічаюць у дабрачынных і сацыяльных праектах[3].

Структура

Ордэн мае цэнтральнае кіраўніцтва — генеральны прыёр, які знаходзіцца ў Рыме. Увесь ордэн падзелены на правінцыі, якія аб’ядноўваюць кляштары на пэўнай тэрыторыі. Члены ордэна жывуць у супольнасцях і даюць манаскія клятвы беднасці, паслухмянасці і цнатлівасці.

Ордэн Святога Аўгусціна ў Беларусі

Касцёл у Міхалішках.
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Міхалішках быў пабудаваны пры кляштары аўгусцінцаў.

Аўгусцінцы з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў XIV—XV стст. Яны мелі свае кляштары ў Полацку, Навагрудку, Гродне, Мінску, Міхалішках[4]. У перыяд Рэчы Паспалітай ордэн меў значны ўплыў на рэлігійнае і культурнае жыццё рэгіёну. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і секулярызацыі ў Расійскай імперыі дзейнасць ордэна на беларускіх землях была спынена[5][6].

Вядомыя прадстаўнікі

  • Папа Леў XIV — першы папа з Ордэна Святога Аўгусціна[7].
  • Грэгар Мендэль — навуковец і аўгусцінец, заснавальнік генетыкі.
  • Марцін Лютэр — у маладыя гады быў манахам ордэна Святога Аўгусціна, пазней стаў ініцыятарам Рэфармацыі.
  • Эгідзій Рымскі (Aegidius Romanus) — сярэднявечны філосаф і тэолаг, адзін з найвядомых прадстаўнікоў ордэна.

Крыніцы

  1. The Rule of St. Augustine. faculty.georgetown.edu. Праверана 9 мая 2025.
  2. La Orden de San Agustín | The Order of Saint Augustine (англ.). Augustinians Order. Праверана 9 мая 2025.
  3. CATHOLIC ENCYCLOPEDIA: St. Augustine of Hippo. www.newadvent.org. Праверана 9 мая 2025.
  4. Касцёл у Міхалішках: гісторыя знаная і нязнаная (руск.). planetabelarus.by. Праверана 9 мая 2025.
  5. Будзьма беларусамі! » Ад аўгустынаў да назаратанак: гайд па каталіцкіх манаскіх ордэнах, якія мелі рэзідэнцыі ў Гродне. budzma.org. Праверана 9 мая 2025.
  6. Часопіс "НАША ВЕРА" :: 4/2004 ::КАТАЛІЦКІЯ МАНАСКІЯ ОРДЭНЫ НА БЕЛАРУСІ Ў 1770—1820-Я ГАДЫ. media.catholic.by. Праверана 9 мая 2025.
  7. Biography of Pope Leo XIV, born Robert Francis Prevost - Vatican News (англ.). www.vaticannews.va (8 мая 2025). Праверана 9 мая 2025.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya