Пабла Лараін
Пабла Лараін (ісп.: Pablo Larraín, нар.19 жніўня 1976) — чылійскі кінарэжысёр і прадзюсар. Намінант на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Не». БіяграфіяПабла Лараін нарадзіўся ў 1976 годзе. Яго бацька — палітык Эрна Лараін, маці Магдалена Матэ таксама занятая ў палітыцы. Першы поўнаметражны фільм выйшаў у 2006 годзе і зарабіў некалькі ўзнагарод на кінафестывалях. Яго чацвёрты фільм «Не» з Гаэлем Гарсія Берналь у галоўнай ролі выйшаў у 2011 годзе. Фільм быў паказаны на Канскім кінафестывалі, дзе атрымаў прыз арт-кіно. Апроч гэтага, фільм быў намінаваны на Прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове. Лараін быў выбраны ў якасці члена журы на 70-м Венецыянскім кінафестывалі. У 2016 годзе ён зняў біяграфічны фільм «Джэкі» пра жыццё Жаклін Кенэдзі, галоўную ролю ў якім адыграла Наталі Портман. Лараін быў жанаты з актрысай Антоніяй Сехерс, якая сыграла ў многіх яго фільмах. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia