Павел Мацвеевіч Сільчонак
Павел Мацвеевіч Сільчонак (нар. 11 лістапада 1963, в. Краснагорка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі вайсковец, дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяСкончыў Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча па спецыяльнасці «Авіяцыйныя радыёэлектронныя сродкі». Праходзіў службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь, працаваў спецыялістам Віцебскага абласнога ваеннага камісарыята, кіраўніком аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска, старшынёй Браслаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Выбіраўся дэпутатам Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» II і III ступені[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia