Павел Паўлавіч Кракалёў
Павел Паўлавіч Кракалёў (1 красавіка 1936, г. Порхаў, Пскоўская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1955 годзе Харкаўскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1961 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Новасібірскім філіяле Дзіпраавіяпрама, з 1966 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні Мінскпраекта. Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск. Творчасць![]() ![]() ![]() Асноўныя працы: будынак НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1974), новыя карпусы будынка ЦК КПБ (1975—1984), вытворчая база будуправы «Саюзмантажлегмаш» (1976) у Мінску, праект аднаўлення і рэканструкцыі сядзібы І. Я. Рэпіна — Здраўнёва Віцебскай вобласці (1983); у аўтарскім калектыве: будынак Мінскпраекта (1975), комплекс будынкаў Дома мод і Белбыттэхпраекта (1981), 9-павярховыя жылыя дамы па праспект Ракасоўскага і вуліцы Пляханава (1973—1982), будынак партархіва (1986). Узнагароды1—2-я прэміі на міжрэспубліканскім конкурсе за праект помніка беларускім і літоўскім партызанам (1970). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia