Паветранае суднаПаветранае судна — лятальны апарат, які трымаецца ў атмасферы за кошт узаемадзеяння з паветрам, якое адрозніваецца ад узаемадзеяння з паветрам, адбітым ад паверхні зямлі або вады (то бок не карыстаючыся экранным эфектам). Такім чынам, ракеты, турбалёты, экранапланы (але не экраналёты) і суды на паветранай падушцы не адносяцца да паветраных суднаў. Віды паветраных суднаўАдрозніваюць 8 відаў паветраных судоў — аўтажыр, аэрастат, верталёт, вінтакрыл, дырыжабль, махалёт, планёр і самалёт. Адрозненні паміж імі заключаюцца ў наяўнасці або адсутнасці сілавой устаноўкі, а таксама ва ўдзельнай вазе гэтых апаратаў падчас палёту (лягчэй яны ці цяжэй паветра). Паветраныя судны, якія цяжэй паветра, адрозніваюцца таксама па канструкцыі, дзякуючы якой яны ўтрымліваюцца ў паветры: наяўнасць апорных паверхняў (крылаў) або апорных вінтоў. Адрозненні паміж паветранымі судамі зведзеныя ў табліцу:
Гістарычна склалася, што ў расійскай авіяцыі асноўныя віды паветраных судоў — самалёты і верталёты — пазначаюцца гутарковым тэрмінам борт(ў множным ліку -барты). Класіфікацыя паветраных судоў па ўзлётнай масе
Клас паветранага судна звязаны з класам аэрадрома, здольнага прыняць дадзенае паветранае судна. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia