Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі
Паветрана-касмічныя сілы (ПКС) — від Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, сфармаваны ў 2015 годзе, у выніку аб’яднання Ваенна-паветраных сіл (ВПС) і Войскаў паветрана-касмічнай абароны[3]. Прыступілі да выканання пастаўленых задач 1 жніўня 2015 года ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[4][5]. Агульнае кіраўніцтва паветрана-касмічнай абаронай Расіі ажыццяўляе Генеральны штаб Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, а непасрэднае — Галоўнае камандаванне Паветрана-касмічных сіл[5]. Галоўны штаб Паветрана-касмічных сіл дыслакуецца ў будынку Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, размешчаным у раёне Арбата, на вуліцы Знаменка ў Маскве[6]. Прафесійнае свята — Дзень Паветрана-касмічных сіл. Адзначаецца штогод 12 жніўня[7]. ГісторыяПаветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі сфарміраваны шляхам аб’яднання Ваенна-паветраных сілаў і Войскаў паветрана-касмічнай абароны. 3 жніўня 2015 года, у ходзе селектарнай нарады Міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі С. Шайгу заявіў[8][9]:
З 30 верасня 2015 года Паветрана-касмічныя сілы Расійскай Федэрацыі прымаюць актыўны ўдзел у Ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі. Праца ПКС была высока ацэненая Уладзімірам Пуціным, многія вайскоўцы былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод Расіі і Сірыі. На канец 2016 года баявы вопыт у Сірыі атрымалі 84% лётнага складу ПКС Расіі[10]. 17 сакавіка 2016 года Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін уручыў Баявы сцяг Паветрана-касмічных сіл галоўнакамандуючаму ПКС генерал-палкоўніку Віктару Бондараву[11]. Структура і вырашальныя задачыАрганізацыйна ПКС УС Расіі ўключаюць у сябе тры роды войскаў (сіл)[12]:
![]() Паветрана-касмічныя сілы вырашаюць шырокі спектр задач[12]:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia