Павятовыя вучылішчыПавято́выя вучы́лішчы[1] — пачатковыя школы павышанага класа, якія дзейнічалі ў Расійскай імперыі ў 1804—1872[1] гадах. Згодна са Статутам навучальных устаноў 1804 года, павятовыя вучылішчы адкрываліся ў губернскіх і павятовых гарадах. Рыхтавалі вучняў да паступлення ў гімназіі. Спачатку вучылішчы мелі 2-гадовы тэрмін навучання. У павятовых вучылішчах выкладалі рускую мову, гісторыю, арыфметыку, чарчэнне, геаграфію, маляванне, Закон Божы, пачатковыя звесткі па фізіцы, геаметрыі. Па статуту 1828 года вучылішчы былі пераўтвораны ў 3-класныя. З дазволу Міністэрства народнай асветы пры павятовых вучылішчах маглі адкрывацца асаблівыя дадатковыя курсы, якія давалі пачатковую прафесійную адукацыю. У 1872 годзе павятовыя вучылішчы былі пераўтвораны ў гарадскія вучылішчы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia