Падляска-Брэсцкая ўпадзіна

Тэктанічныя структуры Беларусі

Падляска-Брэсцкая ўпадзіна — буйная адмоўная тэктанічная структура Рускай пліты на паўднёвым захадзе Беларусі і сумежнай тэрыторыі Польшчы.

Геалогія

Упадзіна выступае паўночна-ўсходняй ускраінай Львоўска-Люблінскага басейна. Умоўна замыкаецца на ўсход, а на захадзе прымыкае да лініі Тэйсейра—Торнквіста, дзе пераходзіць у Мазавецка-Люблінскі грабен. На поўначы і поўдні абмежавана разломамі субшыротнага распасцірання Свіслацкім і Паўночна-Ратнаўскім, за якімі размешчаны адпаведна Беларуская антэкліза і Лукаўска-Ратнаўскі выступ Валына-Падольскай пліты. Усходняя мяжа з Палескай седлавінай праведзена ўмоўна па глыбіні залягання паверхні крышталічнага фундамента 500 м ніжэй узроўню мора. Выцягнута ў субшыротным напрамку на 350 км, шырыня 90—130 км.

Мае выгляд структурнага заліва, які цэнтраклінальна замыкаецца на ўсходзе і адкрываецца на захадзе. Паверхня фундамента паглыбляецца ад 500 м да 9000 м ніжэй узроўню мора, ускладнена разломамі паўночна-ўсходняга напрамку і лакальнымі малаамплітуднымі падняццямі, якія праяўляюцца ў платформавым чахле да ніжняга дэвону ўключна. Запоўнена познапратэразойскімі, палеазойскімі, мезазойскімі і кайназойскімі адкладамі. Асноўны этап фарміравання — каледонскі (ранні кембрый — ранні дэвон).

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya