Падмесячная сфераПадмесячная сфера — адна з канцэпцый старажытнагрэчаскай астраноміі, апісаная ў працах Арыстоцеля[1]. Абазначае вобласць геацэнтрычнай сістэмы свету, размешчаную ніжэй Месяца, якая складаецца з чатырох стыхій -- зямлі, вады, паветра і агню[2], і схільная да пастаянных змяненняў, у адрозненне ад нязменнай сферы эфіру, якая цягнецца ад Месяца да меж сусвету, і ў якой змешчаны планеты і зоркі[3]. Эвалюцыя канцэпцыіКанцэпцыю падмесячнай сферы першапачаткова сфармулявалі Платон і Арыстоцель[4], іх ідэі ляжалі ў парадыгме геацэнтрычнай сістэмы свету. У Сярэднявеччы арыстоцелеўскія ідэі развіваў Авіцэна[5]. Сярэдневяковы схаласт Фама Аквінскі, адзначаў розніцу паміж нябеснай і падмесячнай сферамі ў сваёй працы Сума тэалогіі, а таксама згадваў, што Цыцэрон і Лукан усведамлялі межы паміж Прыродай і Небам, падмесячнай і эфірнай сферамі[6]. Вынікам гэтага стала сярэдневяковае ўяўленне пра, паводле К. С. Льюіса, «„вялікі падзел“ … паміж эфірам і паветрам, „небам“ і „прыродай“, царствам багоў (ці анёлаў) і царствам дэманаў, царствам неабходнасці і спалучанасці, нятленным ды тленным». Распрацоўка Капернікам геліяцэнтрычнай сістэмы свету нанесла сур’ёзны ўдар па канцэпцыі падмесячнай сферы. Назіранні Ціха Брагэ звышновай зоркі і камет у нібыта нязменнай сферы эфіру канчаткова падарвалі арыстоцелеўскія ўяўленні[7]. Томас Кун прыводзіць крушэнне канцэпцыі падмесячнай сферы як навочны прыклад з’яўленне новых магчымасцей, якія ўзнікаюць пры змене навуковай парадыгмы[8]. У мастацкай літаратурыДантэ ў «Боскай камедыі» змяшчае гару Чысцілішча вышэй за падмесячную сферу, таму яе схілы не падвержаны прыродным змяненням[9]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia