Падобнасць — ператварэнне эўклідавай прасторы, пры якім для любых двух пунктаў , і іх выяў, маюць месца суадносіны ,
дзе — не роўны нулю лік, што завецца каэфіцыентам падобнасці.
Падобнасць ёсць ўзаемна адназначным адлюстраваннем эўклідавай прасторы на сябе.
Падобнасць захоўвае парадак пунктаў на простай, то бок калі пункт ляжыць паміж пунктамі , і , , — адпаведныя іх выявы пры некаторай падобнасці, то таксама ляжыць паміж пунктамі і .
Пункты, што не ляжаць на простай, пры кожнай падобнасці пераходзяць у пункты, што не ляжаць на адной простай.
Падобнасць ператворыць простую ў простую, адрэзак у адрэзак, прамень у прамень, вугал у вугал, акружнасць у акружнасць.
Пры падобнасці вугал захоўвае велічыню.
Падобнасць з каэфіцыентам , што пераўтварае кожную простую ў паралельную ёй простую, з'яўляецца гаматэтыяй з каэфіцыентам ці .
Кожную падобнасць можна разглядаць як кампазіцыю руху і некаторай гаматэтыі з дадатным каэфіцыентам.
Падобнасць завецца уласнай (няўласнай), калі рух з'яўляецца ўласным (няўласным). Уласная падобнасць захоўвае арыентацыю фігур, а няўласная — змяняе арыентацыю на процілеглую.
Плошчы падобных фігур сумерныя квадратам іх адпаведных ліній (прыкладам, бакоў). Так, плошчы кругоў сумерныя адносінам квадратаў іх дыяметраў (ці радыусаў).
Абагульненні
Аналагічна вызначаецца падобнасць (з захаваннем указаных вышэй уласцівасцей) у 3-мернай эўклідавай прасторы, а таксама ў n-мернай эўклідавай і псеўдаэўклідавай прасторах.
У метрычных прасторах гэтак жа, як у -мерных рыманавых, псеўдарыманавых і фінслеравых прасторах падобнасць вызначаецца як ператварэнне, што перакладае метрыку прасторы ў сябе з дакладнасцю да пастаяннага множніка.
Сукупнасць усіх падабенстваў n-мернай эўклідавай, псеўдаэўклідавай, рыманавай, псеўдарыманавай ці фінслеравай прасторы складае -складовую групу ператварэнняў Лі, якая завецца групай падобных (гаматэтычных) ператварэнняў адпаведнай прасторы. У кожнай з прастор указаных тыпаў -складовая група падобных ператварэнняў Лі ўтрымвае -складовую нармальную падгрупу рухаў.
Абазначэнне
Для абазначэння падобнасці выкарыстоўваецца значок ~.