Падольскае ўзвышша
Падольскае ўзвышша — узвышша на паўднёвым захадзе Украіны. Распрасціраецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Вышыні ад 380—320 м на паўночным захадзе да 220—130 м на паўднёвым усходзе. Найвышэйшы пункт — гара Камула (471 м). Разам з Валынскім узвышшам часта аб’ядноўваецца ў Валынска-Падольскае ўзвышша. Падольскае ўзвышша размешчана на левым беразе Днястра, у межах Львоўскай, Цярнопальскай, Хмяльніцкай, Івана-Франкоўскай, Вінніцкай і часткова Адэскай абласцей, а таксама паўночна-ўсходніх раёнаў Малдовы. На паўночным захадзе Падольскае ўзвышша абрываецца ў бок раўнін Малога Палесся стромкім уступам вышынёй да 200 м. На паўночным усходзе Падольскае ўзвышша мяжуе з Прыдняпроўскім узвышшам. Гэтая мяжа ўмоўна праходзіць па даліне Паўднёвага Буга. На паўднёвым захадзе ўзвышша мяжуе з Перадкарпаццем, у асноўным па даліне Днястра. На паўднёвым усходзе Падольскае ўзвышша плаўна зніжаецца і мяжуе з Прычарнаморскай нізінай. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia