Падол (Чарнігаў)![]() Падол (укр. Поділ), Маскоўская слабада (укр. Московська слобода), Маскальская слабада (укр. Москальська слобода), Салдацкая слабада (укр. Солдатська слобода), Каўказ (укр. Кавказ) — гістарычная мясцовасць у Дзяснянскім раёне Чарнігава. Знаходзіцца ў пойме Дзясны, каля падножжа Дзядзінца, Трацяка і Ялецкай гары[1]. Асноўныя вуліцы — 1-я Набярэжная, Дзяснянская, Крайняя, Новая, Падвальная. ГісторыяЧарнігаўскі Падол у ХІІІ ст. пачаў засяляцца найбяднейшымі слаямі грамадства. Тут будаваліся паўзямлянкі, жыхары займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй. Але на месцы сучаснай вуліцы Новай амаль не было жылой забудовы з-за блізкасці тагачаснага рэчышча Стрыжня. Мясцовасць служыла выганам для свойскай жывёлы. Пасля ўваходжання гетманскай Украіны ў склад Маскоўскага царства (1654 г.) Падол атрымаў назву Маскоўскай (Маскальскай) слабады (пазней — Салдацкай слабады), бо ў ім спачатку размясціўся гарнізон маскоўскіх салдат. Першая карта Чарнігава — «Абрыс Чарнігаўскі» (1706 г.) — ужо адлюстроўвае наяўнасць тут забудовы[2]. У XIX ст. мясцовасць празвалі Каўказам. Паводле мясцовых паданняў, назва паходзіць ад таго, што тут жылі колішнія палонныя горцы, якія ваявалі супраць Расійскай імперыі[2]. Цягам XIX ст. тут з'явілася параходная прыстань. Пазней — першы мост праз Дзясну і шаша на Кіеў. У 1891 г. — чыгунка. Дзякуючы гэтаму Каўказ-Падол стаў своеасаблівай брамай у горад, зрабіўся вельмі людным раёнам[3]. Гістарычныя выявы
Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia