Пад’яварка (рака)
Пад’я́варка, Пад’яво́рка — рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана). Даўжыня 35 км[1]. Плошча вадазбору 226 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰. АпісаннеПачынаецца на заходняй ускраіне Навагрудскага ўзвышша за 4,5 км на ўсход ад вёскі Явар, у сярэднім і ніжнім цячэнні цячэ сярод лясных масіваў, упадае ў Шчару на паўночны захад ад вёскі Вялікая Воля. Асноўныя прытокі — рэкі Скупа і Хлеўня. Даліна трапецападобная, яе шырыня 500—800 м, месцамі да 1,5 км. Пойма забалочаная, двухбаковая, шырынёй 50—150 м. Рэчышча звілістае, у вярхоўі на працягу 4,5 км каналізаванае. Каля вёсак Явар і Мядзвінавічы сажалкі (плошча адпаведна 0,25 і 0,09 км²). Гістарычныя звесткіУ XVIII стагоддзі тэрыторыя ля ракі Пад’яваркі стала месцам здабычы балотнай руды для вытворчасці жалеза. У выніку тут з'явіўся населены пункт Руда Яварская. Належаў гэты руднік Радзівілам, якія валодалі таксама дваром Явар. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia