Пажарны аўтамабіль![]() Пажарны аўтамабіль — аўтамабіль са спецыяльным абсталяваннем для тушэння пажараў, а таксама для выканання спецыяльных і дапаможных работ. Дастаўляе да месца пажару баявы разлік, вогнетушыльныя рэчывы, пажарна-тэхнічны, аварыйна-выратавальны і іншы рыштунак. КласіфікацыяПажарныя аўтамабілі падзяляюцца на асноўныя, спецыяльныя і дапаможныя. АсноўныяДа асноўных адносяцца пажарныя аўтамабілі прызначаныя для непасрэднага тушэння пажару — падачы ў зону гарэння вогнетушыльных рэчываў (вады, пены, парашкоў, газаў і іншых). Агульнага выкарыстанняАўтацыстэрны абсталёўваюцца пажарнымі помпамі высокага і нізкага ціску, ёмістасцямі для вады і пенаўтваральніка, пажарна-тэхнічным і аварыйна-выратавальным абсталяваннем. Аўтапомпы і помпава-рукаўныя машыны выкарыстоўваюцца пры заборы вады з вадаёмаў разам з цыстэрнамі або асобна. Мэтавага выкарыстання
![]()
СпецыяльныяДа спецыяльных пажарных аўтамабіляў адносяцца аўтадрабіны, аўтапад’ёмнікі, аўтамабілі газадымаахоўнай службы, сувязі і асвятлення, тэхнічнай службы, рукаўныя і штабныя. Аўтадрабіны![]() Аўтамабільныя пажарныя драбіны прызначаны для дастаўкі баявога разліку, падымання пажарнага абсталявання або грузаў на вышыню, эвакуацыі людзей. Могуць выкарыстоўвацца для падачы вогнетушыльных сродкаў у ачаг гарэння ручнымі або лафетнымі стваламі ад знешняй помпавай устаноўкі, асвятлення месца пажару пражэктарамі. На верхнім калене можа ўстанаўлівацца лафетны ствол ці трубаправод з пенагенератарам, на драбіне — ліфт (люлька) для хуткага падымання або спуску людзей. ДапаможныяДапаможныя пажарныя аўтамабілі: аўтапалівазапраўшчыкі, перасоўныя рамонтныя майстэрні, аўтамабілі-лабараторыі, аўтобусы, грузавыя аўтамабілі, аўтамабілі хуткага рэагавання. Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia