Пажарны завулак (Магілёў)
ГісторыяХутчэй за ўсё, першапачаткова насіў назву Паштовая вуліца, што было звязана з ўзвядзеннем на тэрыторыі Шклоўскага пасада паштовай станцыі. У пачатку 1830 года ў Магілёве былі вызначаны часовыя памяшканні пад казармы і стайні, прыступілі да камплектавання пажарнай каманды, былі прадстаўлены план і каштарысы на ўзвядзенне пастаяннай казармы і стайні для пажарнай каманды. Выбранае месца размяшчэння пажарнага абозу, паміж найбольш развітымі і добраўпарадкаванымі галоўнымі вуліцамі горада, было самым аптымальным з пункту гледжання зручнасці выезду і скарачэння часу даступнасці для тушэння пажараў у цэнтры горада[2]. ![]() У выдадзенай у 1884 годзе кнізе «Досвед апісання Магілёўскай губерні», складзенай па праграме і пад рэдакцыяй старшыні Магілёўскага губернскага статыстычнага камітэта А. С. Дамбавецкага, гаворыцца пра размяшчэнне пажарнага двара на Паштовай вуліцы. Пажарны завулак, відаць, з’явіўся пазней, на мяжы XIX—XX стагоддзяў[2]. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў вуліцы было дзве назвы: частка вуліцы ад Дняпроўскага праспекта (цяпер вуліца Першамайская) да Вялікай Садовай вуліцы (цяпер Ленінская) называлася Пажарны завулак, а частка вуліцы ад Вялікай Садовай да Зялёнай вуліцы (цяпер Карла Маркса) захоўвала назву Паштовая[2]. У 1920 годзе вуліца і завулак перайменаваныя ў гонар нямецкага рэвалюцыянера Карла Лібкнехта[1]. У 2007 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву Пажарны завулак[3]. Пра вяртанне гістарычнай назвы хадайнічала Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь, якое ўзначальваў у той час Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка[2]. ЗабудоваСучаснае аблічча завулка было сфарміравана ў асноўным у канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Забудаваны 4-, 5-павярховымі, пераважна жылымі, дамамі[1]. У савецкія часы на вуліцы К. Лібкнехта размяшчаліся курсы павышэння кваліфікацыі партыйных і савецкіх працаўнікоў пры абкаме КПБ (д. № 24), абласная камісія садзейнічання Савецкаму фонду міру (д. № 24), абласное статыстычнае ўпраўленне (д. № 16), гарадскі Дом настаўніка, аддзел пажарнай аховы УУС аблвыканкама (д. № 6), Дом фізкультуры, музычная школа № 4 (д. № 6а), інтэрнаты педагагічнага інстытута імя А. Куляшова (№ 14) і медыцынскага вучылішча (д. № 20, № 24), абласная дзіцячая экскурсійна-турысцкая база (д. № 7). Па генеральным плане горада 1980—1981 гадоў уваходзіў у цэнтральны планіровачны раён[1]. Няцотны бок![]()
Цотны бок![]()
![]()
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia