Пакланенне мудрацоў (Басценавічы)
Пакланенне мудрацоў — абраз сярэдзіны XVIII стагоддзя са Свята-Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь[1]. СюжэтСправа на фоне драўляных крокваў хлява, галавы вала і зялёнай драпіроўкі на карычневым поземе стаяць Іаакім у ружова-карычневым адзенні і Марыя ў чырвоным хітоне і сінім плашчы, з белай хусткай на галаве. Яна на руках трымае голае дзіця. Злева з падарункамі мудрацы ў зялёным, карычневым, сінім, чырвоным адзенні, якія прыйшлі пакланіцца дзіцяці. За імі відаць зялёныя горы, лясы, рэчка, мост і горад заходнееўрапейскага тыпу, апазнаць які пакуль не ўдалося. Над светла-шэрымі воблакамі — пазалочаны ляпны арнамент з раслінным малюнкам. ПаходжаннеАбраз выяўлены ў 1920 годзе ва Успенскай царкве в. Басценавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці[2]. Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні І. М. Громавай, В. О. Кірыкавым, В. В. Філатавым , Ф. А. Мадоравым, Л. І. Пятрэнкам, М. М. Памяранцавым у 1954—1956 гадах (Масква). Сталярная работа выканана А. П. Ягоравым[2]. Выстаўкі
Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia