Пакроўка (хутар)Пакроўка — хутар у Парыцкай воласці Бабруйскага павета, пазней Чыркавіцкага сельсавета, праіснаваў да 1939 года. ГісторыяУпершыню адзначаны на карце пад 1876 годам, у апублікаваным «Атласе» генерал-лейтэнанта Аляксея Афінагенавіча Ільіна(1832—1889)[1]. Таксама ўзгадваецца пад 1887 годам ў «Слоўніку гераграфічным Каралеўства Польскага і іных зямель славянскіх», як карчма ў павеце Бабруйскім, пры гасцінцы з Парыч да Якімаўскай слабады, паміж вёскамі Ракшын і Чыркавічы, ў Парыцкай воласці.[2]. У 1920-х гадах ператварыўся ў пасёлак, які складаўся з дзвюх частак. Па перапісу 1926 года вядома, што ў пасёлку Пакроўка 1-ая (5 гаспадарак і 31 жыхар) ды Пакроўка 2-ая (7 гаспадарак і 33 жыхара) Посёлкі маюць вытворчасць па рабленню цэглы[3]. У часы калектывізацыі сельскай гаспадаркі (1939 год) расселены ў вёску Чыркавічы[4]. Выбітныя ўраджэнцы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia