Пакуль цвіце папараць
Пакуль цвіце папараць (руск.: Пока цветёт папоротник) — расійскі фэнтэзійны тэлесерыял вытворчасці кампаніі ІВД Production па заказе СТС. Серыял атрымаў высокія рэйтынгі ў эфіры канала СТС[1]. СюжэтКірыл Андрэеў працуе журналістам у маскоўскай газеце. Аднойчы калега прыносіць яму чароўны амулет. З дапамогай амулета Кірыл нечакана аказваецца на Алтаі. Неўзабаве Кірыл даведаецца, што з дапамогай амулета і папараць-кветкі ён павінен зачыніць дзверы ў паралельны свет Умбры, дзе жыве ўсякая погань. А дапамогуць яму яго сястра Саша і сябры, якіх ён сустрэў на Алтаі (Раіса, Максім, Дзяніс, Ліка, Артур). У ролях
ВытворчасцьЗдымкі серыяла праходзілі на Алтаі ў ліпені-лістападзе 2011 года[2][3]. Некаторыя сцэны здымаліся ў Маскве і Цверы[4][5]. Роля Раісы Тарасавай спецыяльна напісана для актрысы Таццяны Арловай[6][7]. Прэмія
Працяг тэлесерыялаУ 2019 годзе выйшаў працяг серыяла — «Белаводдзе. Таямніца закінутай краіны». У ім Кірыл і яго сябры прайшлі новыя выпрабаванні[10][11]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia