Палацца Строцы
Палацца Строцы (італ.: Palazzo Strozzi) — фларэнційскі палац (палацца) эпохі Рэнесансу. Будынак быў пабудавана па заказе Філіпа Строцы меркавана па праекце Джуліяна да Сангала ў 1489—1539 гг. Па сваёй форме адносіцца да фларэнційскіх гарадскіх палацаў ранняга Адраджэння. Філіпа Строцы прызначыў тэрмін пачатку будаўніцтва палацца на 6 жніўня 1492 г. у строгай адпаведнасці з астралагічным прагнозам. За ўзор архітэктар сямейства Строцы Бенедэта да Маяна ўзяў палац Медычы, вядомы цяпер як Палацца Медычы-Рыкардзі, аўтарам якога быў Мікелоца. Будынак абліцаваны выпуклымі каменнымі блокамі, якія пакідаюць вельмі гарманічнае ўражанне. Яго ўзмацняе выступалы карніз дойліда Кронака. Філіпа Строцы памёр, не дачакаўшыся заканчэння будаўніцтва свайго палацца, а яго сын П’еро выехаў з Фларэнцыі ў Францыю, да двара сваёй стрыечнай сястры, Кацярыны Медычы.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia