Палац Сташыца
Палац Сташыца (польск.: Pałac Staszica) — палац у Варшаве. Гісторыя![]() Пабудаваны ў 1820—1823 гадах па замове Станіслава Сташыца. Будынак узведзены ў класічным стылі па праекце архітэктара Антоніа Караці. Будынак быў перададзены Сташыцам варшаўскаму Таварыству сяброў навукі — першай польскай навуковай арганізацыі. У 1830 годзе перад будынкам быў адкрыты помнік Мікалаю Каперніку работы скульптара Бертэля Торвальдсена. Пасля Польскага паўстання 1830 года таварыства сяброў навукі было закрыта, у будынку размяшчалася кіраўніцтва дзяржаўнай латарэі. У 1857—1862 гадах у будынку размяшчалася Варшаўская медыка-хірургічная акадэмія. У канцы XIX ст. у будынку размяшчалася 1-я мужчынская гімназія (расійская). У 1890 годзе сенатар А. Л. Апухцін прапанаваў перабудаваць будынак у псеўдарускім стылі, што і было зроблена па праекце архітэктара Уладзіміра Пакроўскага. У будынку была ўстроеная дамавая царква Святой Таццяны. У 1924—1926 гадах будынак быў перабудаваны ў неакласічным стылі па праекце Марыяна Лялевіча. У міжваенныя гады ў будынку размяшчалася некалькі навуковых арганізацый: Варшаўскае навуковае таварыства, каса імя Мяноўскага, Дзяржаўны метэаралагічны інстытут і Археалагічны музей Варшавы. Палац быў пашкоджаны падчас аблогі Варшавы ў 1939 годзе і сур’ёзна пашкоджаны ў 1944-м падчас Варшаўскага паўстання. У 1946—1950 гадах палац быў адноўлены. У цяперашні час будынак належыць Польскай акадэміі навук. Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia