Палеская нізіна
Палеская нізіна (Палессе) знаходзіцца на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Беларускае Палессе ахоплівае паўднёвыя вобласці Беларусі, Украінскае Палессе — паўночныя вобласці Украіны, Бранскае Палессе (Бранска-Жыздрынскае Палессе) — Бранскую, часткова Смаленскую і Калужскую вобласці Расіі. Агульная плошча складае каля 270 тыс. км². На поўначы складзена магутнымі пластамі водна-ледавіковых пяскоў, супескаў і марэнных суглінкаў. На захадзе неглыбока залягаюць карбанатныя пароды, што карстуюцца (крэйда, мергель), на ўсходзе — старажытныя крысталічныя пароды (гнейсы, граніты, кварцыты) Украінскага шчыта платформы, перакрытыя чыхлом суглінку. Здабываюцца нафта, торф, калійныя солі і інш. На поўначы плоская пясчаная раўніна з абсалютнымі адзнакамі 150—200 м, на поўдні і ўсходзе характэрна расчляненне і ўзвышшы да 316 м. Умерана кантынентальны клімат, выпадае да 650 мм гадавых ападкаў. Галоўныя рэкі тэрыторыі: Дняпро і яго прытокі Прыпяць і Дзясна. Шмат балотаў і невялікіх азёраў. Пераважаюць лясы, у асноўным сасновыя, таксама мяшаныя, шыракалістыя і дробналістыя. Гл. таксама Палессе |
Portal di Ensiklopedia Dunia