Палескія вандроўнікі
«Пале́скія вандро́ўнікі» — лірычна-дакументальны дзённік, напісаны пісьменнікам Генадзем Пашковым і надрукаваны тыражом 3 000 экзэмпляраў мінскім выдавецтвам «Полымя»[1]. СюжэтСотні кіламетраў па Прыпяці і Гарыні прайшоў Генадзь Пашкоў з сябрамі на вёслах. Цікавыя прыгоды ў час вандровак, сустрэчы з далёкай і блізкай гісторыяй, сённяшнімі жыццёвымі праявамі надпрыпяцкай і прыгарынскай зямлі, з яе людзьмі, яркія і выразныя малюнкі прыроды. Нямала пазнавальнага занатавана ў дарожных запісах «Ля ціхага акіяну» — пра малавядомую беларусам Паўднёвую Карэю. Эпіграф да кнігі
Крытыка і прызнанне твораСупрацоўнік Беларускага Фонда культуры Георгій Ткацэвіч падчас сумеснага мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і бібліятэкі № 1 імя Л. Талстога «Мы прыйшлі на зямлю, каб любіць і рассыпацца промнямі сонца…» адзначыў пазнавальнасць падобнага тыпу падарожжаў[2]. Па матывах кнігі аўтарам была створана радыёаповесць «Палескія вандроўнікі», за якую ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь[3]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia