Палескія рабінзоны (фільм)
«Палескія рабінзоны» — экранізацыя «Белдзяржкіно» аднайменнай аповесці Я. Маўра пра юных натуралістаў. Рэжысёры: Іосіф Бахар, Леанід Малчанаў. Сцэнарыст: Янка Маўр. Аператар: Сяргей Іваноў. Мастак: Уладзімір Пакроўскі. СюжэтШмат гадоў хлопцы сябруюць з героямі — Міронам і Віктарам, на долю якіх выпалі незвычайныя і небяспечныя прыгоды. Адправіўшыся падарожнічаць падчас паводкі, яны апынуліся на незаселеным востраве, адрэзаным ад усёй зямлі. Дзецям пагражала гібель. Але яны выстаялі, пераадолелі ўсе цяжкасці, дапамаглі дарослым абясшкодзіць і затрымаць небяспечную шайку бандытаў. І ў гэтым выявіліся не толькі мужнасць палескіх рабінзонаў, а перш за ўсё узаемадапамога, гатоўнасць да самаахвяравання і моцная, верная дружба. Фільм захаваўся не цалкам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia