Пальчатакарэннік балтыйскі
Пальчатакарэннік балтыйскі, Пальчатакарэннік доўгалісты, Ятрышнік балтыйскі[1] (Dactylorhiza longifolia) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Архідныя. Батанічнае апісаннеСцябло полае, прамое, вышынёй 40—70 см. Лісце ланцэтнае, завостранае, часта прыціснутае да сцябла. На лісцях маюцца дробныя плямы. Суквецце — колас. Лісцікі прыкветніка фіялетавага колеру, губа з цёмна-фіялетавымі плямамі, трохлопасцевая. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плод — каробачка. Размнажаецца насеннем. Арэал і экалогіяСустракаецца ў Беларусі, еўрапейскай частцы Расіі, у паўночных і цэнтральных яе раёнах, у Прыбалтыцы, на Алтаі. Знойдзены таксама ў Скандынавіі і Цэнтральнай Еўропе. Расце на балотах, сырых лугах і ў лясах, зарасніках хмызняку, берагах вадаёмаў. Ахоўны статусВід, занесены ў Чырвоную кнігу Расіі . Занесены ў Дадатак 2 Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, знаходзячыміся пад пагрозай знішчэння (CITES)[2] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia