Палявічка валасістая
Палявічка валасістая[1] (Eragrostis pilosa) — від аднагадовых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Антрапахорны від. Батанічнае апісанне![]() Сцябло узыходзячае. Лісце сядзячае, тонкае, падоўжанае, цэльнакрайняе з паралельным жылкаваннем, завостранае. Суквецце — мяцёлка, якая складаецца са шматлікіх складаных каласкоў. Каласкі шматкветкавыя, ланцэтныя або даўгавата-лінейныя, сціснутыя з бакоў. Каласковыя лускі кіляватыя, карацей кветкавых. Ніжняя кветкавая луска без асцюка. Язычок з валасінак. Ніжнія галіны мяцёлкі сабраны на галоўнай восі пучкамі па 3—7. Ніжнія галіны мяцёлкі маюць доўгія валасінкі. Насенне дробнае, да 0,3 мм у дыяметры. ЭкалогіяСустракаюцца ў гарадах, вёсках, на зрубах лясоў пасля суцэльных высечак у лясных культурах малодшага ўзросту, лясных гадавальніках, абочынах аўтамабільных дарог, па чыгуначных шляхах на пясках і скалах, на палях і пустазельных месцах. Даволі часта ў стэпе, радзей у лесастэпе і ў Закарпацці. ПагрозыГэтая трава можа быць заражаная паразітычнай раслінай Striga hermonthica[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia