Палярная станцыя

Антарктычная станцыя «Усход»

Палярная станцыя (станцыя палярная, СП) — навукова-наглядальны пункт, створаны на ўзбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяна, у Антарктыцы, на бліжэйшых астравах, а таксама на дрэйфуючых льдах.

У Паўночным паўшар’і палярныя (арктычныя) станцыі знаходзяцца паўночней Палярнага круга, а ў Паўднёвым — антарктычныя — паўднёвей 60° паўднёвай шыраты. Выключэнні здараюцца рэдка.

Палярныя станцыі вядуць сістэматычныя метэаралагічныя, геафізічныя, геамагнітныя, гідралагічныя, а ў асобных выпадках — біялагічныя і медыцынскія назіранні. Часта праводзяцца геалагічныя даследаванні. Гляцыялагічныя даследаванні і назіранні праводзяцца галоўным чынам у Антарктыцы.

Насельніцтва станцый складаюць вучоныя, радзей — члены іх сем’яў. Шырока выкарыстоўваецца вахтавы метад (не больш за 6—12 месяцаў).

Гл. таксама

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya