Палёнкаўскі сельсавет
Палё́нкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Палёнка. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Палёнскі (Палёнкаўскі) сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Палёнка. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліхачова, сельсавет перайменаваны ў Ліхачоўскі сельсавет. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавет вернуты ў вёску Палёнка, сельсавет перайменаваны ў Палёнскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліхачова, а сельсавет зноў перайменаваны ў Ліхачоўскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. Пасля Вялікай Айчыннай вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пална. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Палёнка, сельсавет перайменаваны ў Палёнкаўскі[1]. 5 чэрвеня 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Аўсянкаўскага сельсавета. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia