Палёўка звычайная
Палёўка звычайная (Microtus arvalis) — млекакормячая жывёла сямейства хамяковых. АпісаннеДаўжыня цела да 13 см, хваста да 4,5 см. Вонкава падобная да мышэй, але з кароткімі вушамі і хвастом. Поўсць на спіне бураватая або карычнявата-вохрыстая, брушка брудна-белае, зрэдку трапляюцца асобіны з буравата-шэрай спіной, белаватым і жаўтаватым адценнем брушка. ПашырэннеПашырана ў Еўразіі. Арэал уключае Еўропу, Каўказ, Казахстан, поўдзень Сібіры. На Беларусі гэта найбольш шматлікая і пашыраная з палёвак. Насяляе пасевы сельскагаспадарчых культур, сухадольныя лугі, высечкі, лясныя паляны, збіраецца пад сціртамі саломы, збажыны, зімой трапляецца ў садах, гумнах, жылых памяшканнях. Біялогія і экалогіяЖыве ў норах. Гнездавыя камеры на глыбіні 20-30 см. Часта селіцца калоніямі. Актыўная пераважна на змярканні і ноччу. Полавая спеласць на 2-м месяцы жыцця. Цяжарнасць каля 3 тыдняў. Дае да 5 прыплодаў за год па 4-6 дзіцянят у кожным. Працягласць жыцця 8-9 месяцаў. Корміцца пераважна зялёнымі часткамі раслін, іх насеннем, каранямі, зімой абгрызае кару дрэў і кустоў. Зрэдку робіць кармавыя запасы на зіму. Шкодзіць сельскагаспадарчым раслінам. Палёўкі — корм для шэрагу наземных і птушыных драпежнікаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia