Паліна Іванаўна Гірчыц
Паліна Іванаўна Гірчыц (нар. 29 сакавіка 2001, Ліда, Беларусь) — беларуская футбалістка, паўабаронца. Выступала за зборную Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванка ДЮСШАР прафзвязаў «Юнасць». Першым трэнерам быў Алег Леанідавіч Фралоў. З 2013 года гуляла за РДВАР (Мінск). У 2020 перайшла ў «Зорку». Першую палову сезона 2022 правяла ў Вышэйшым дывізіёне Чэмпіянату Расіі, гуляючы за каманду «Разань-ПДВ». У складзе расійскай каманды згуляла 14 гульняў. У ліпені 2022 года падпісала кантракт з «Мінскам»[3]. У складзе «Мінска» згуляла 13 матчаў і забіла 1 мяч. У студзені 2023 года падпісала паўгадаваое пагадненне з іспанскім клубам «Пелукерыя Мікста», які выступае ў трэцім дывізіёне чэмпіянату Іспаніі[4]. Выступала ў зборную Беларусі WU-15 (2015—2016), WU-17 (2017—2018), WU-19 (2018). У 2019 годзе дэбютавала за зборную Беларусі[5]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia