Паліцэйская акадэмія 2: Іх першае заданне
«Паліцэйская акадэмія 2: Іх першае заданне» (англ.: Police Academy 2: Their First Assignment) — амерыканская камедыя 1985 года рэжысёра Джэры Пэрыса. Першы з шасці сіквелаў серыі фільмаў «Паліцэйская акадэмія». Многія акцёры засталіся з першага фільма, вярнуўшыся да сваіх роляў. Стыў Гутэнберг вярнуўся да ролі Махоўні, весялуна класа; былы гулец у амерыканскі футбол Буба Сміт вярнуўся да ролі чалавека-скалы Хайтаўэра; Мэрыян Рэмсі зноў сыграла Лавэрн Хукс; Дэвід Граф зноў сыграў вар’ята Афіцэра Юджына Тэклбэры; Майкл Уінслау вярнуўся да ролі майстра гукавых эфектаў Ларвэла Джонса, а Джордж Гейнс зноў сыграў каменданта Эрыка Ласарда. «Паліцэйская акадэмія 2: Іх першае заданне» — адзіны фільм з франшызы, у якім не грала Лэслі Істбрук ў ролі лейтэнанта Дэбі Кэлэхан. Сярод новых акцёраў другой частцы Ховард Хесэрман у ролі капітана Піта Ласарда (брата каменданта паліцэйскай акадэміі Эрыка Ласарда), Бобкет Голдуэйт у ролі Зэда, кіраўніка разбойнай банды «Скальёны», Арт Метрана ў ролі лейтэнанта Маўзера, Цім Казурынскі ў ролі няўдалага бізнесмена Карла Суітчака і Лэнс Кінсі ў ролі сяржанта Проктара. У фільме, курсанты скончылі паліцэйскую акадэмію і прызначаны на горшы ўчастак у горадзе, дзе яны павінны дапамагчы капітану Піту Ласарду перамагчы банду Зэда. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia