Памятная манета «Велікамучанік і лекар Панцеляймон»![]() «Велікамучанік і лекар Панцеляймон» — беларускія юбілейныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі. Залатыя манеты наміналам 50 рублёў уведзены ў абарачэнне 28 лістапада 2008 года, сярэбраныя наміналам 10 рублёў — 30 снежня 2008 года. Манета ўваходзіць у серыю «Праваслаўныя святыя». АпісаннеУ распрацоўцы дызайна манеты прынялі ўдзел беларускі дызайнер Святлана Заскевіч (аверс, рэверс) і польскі дызайнер Уршуля Валежак (рэверс). Манеты адчаканена на Манетным двары Польшчы ў Варшаве. Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет рыфлёная. На аверсе ўверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і па крузе надпіс: РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ; у цэнтры па крузе надпіс: ПРАВОСЛАВНЫЕ СВЯТЫЕ, пад ёй на фоне арнаменту — выява макета-рэканструкцыі Спаса-Праабражэнскага храма ў Полацку; злева — намінал: 50 РУБЛЁЎ (на залатой) і 10 РУБЛЁЎ (на срэбнай); справа — год чаканкі, проба сплаву і фірменны (таварны) знак Манетнага двара Польшчы. На рэверсе ўверсе па крузе надпіс: ВЕЛИКОМУЧЕНИК И ЦЕЛИТЕЛЬ ПАНТЕЛЕИМОН; у цэнтры на фоне арнаменту, што прымяняецца ў іканаграфіі, з устаўкай (чатыры сінтэтычныя крышталі) — вобраз святога Велікамучаніка і лекара Панцеляймона. НаміналыЗалатая
Сярэбраная
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia