Памяць (энцыклапедычнае выданне)
«Па́мяць» — шматтомнае серыйнае выданне энцыклапедычнага характару гісторыка-дакументальных хронік раёнаў і гарадоў Беларусі. З 1985 па 2015 гады выдадзена 151 кніга. Выдавалася паводле пастановы ўрада БССР «Аб выданні ў рэспубліцы кніг Памяці» на беларускай мове (асобныя дакументы і матэрыялы на рускай мове). Непасрэдна ідэя выдання такіх кніг належала Пятру Машэраву[1] і/або загадчыку аддзела культуры ЦК КПБ, пісьменніку Алесю Петрашкевічу[2]. Для падрыхтоўкі рукапісаў створаны гарадскія і раённыя камісіі з удзелам вучоных і краязнаўцаў. Выданне пачата выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі ў 1985 годзе («Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Шумілінскага раёна»). Кожная кніга мае раздзелы: «Ад часоў першабытных — 1917», «1917—1941», «1941—1945», «1945 — да нашых дзён». Цэнтральнае месца ў выданні прысвечана перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у якім змешчаны спісы воінаў Чырвонай Арміі, што загінулі ў час абароны і вызвалення раёна (горада) і пахаваны на яго тэрыторыі; воінаў-землякоў, якія загінулі ці прапалі без вестак; партызан, падпольшчыкаў, удзельнікаў антыфашысцкага руху, асоб, якія садзейнічалі партызанскаму руху і падполлю. У апошнім раздзеле вельмі значныя падраздзелы «Матэрыяльная і духоўная спадчына» і «3 гісторыі населеных пунктаў». У кнізе вялікае месца адведзена дакументальным матэрыялам. Выданне багата праілюстравана. Бібліяграфія
СтатыстыкаКолькасць кніг паводле гадоў і выдавецтваў.
Цікавыя факты
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia