Панцырнікавыя

Панцырнікавыя

Панцырнік даўгарылы (Lepisosteus osseus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lepisosteidae Cuvier, 1825


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161092
NCBI  7915
EOL  5468
FW  63030

Панцырнікавыя (Lepisosteidae) — сямейства ганоідных рыб, адзінае ў атрадзе панцырнікападобных.

Апісанне

Даўжыня звычайна ад 75 см да 3-4 м, маса можа дасягаць 150 кг і больш. Цела падоўжанае, пакрыта масіўнай рамбічнай ганоіднай луской, якая ўтварае панцыр (адсюль назва). Сківіцы выцягнутагай пысы (нагадвае рыла кайманаў) з магутнымі зубамі канічнай формы. Восевы шкілет цалкам акасцянелы, пярэдні канец пазванкоў выпуклы, задні — увагнуты. На галаве ёсць покрыўныя (скурныя) косці. Промняў жабернай перапонкі — 3. Спінны і анальны плаўнікі кароткія, адсунуты да хваставога плаўніка. Унутры верхняй лопасці хваставога плаўніка працягваецца восевы шкілет (гетэрацэркальны плаўнік). Пырскальца адсутнічае.

Сценкі ячэістага плавальнага пузыра, злучанага з глоткай, пранізаны крывяноснымі сасудамі, што дазваляе рыбінам, якія жывуць у вадзе з нізкай канцэнтрацыяй кіслароду, выкарыстоўваць для дыхання атмасферны кісларод. У кішачніку маецца недаразвіты спіральны клапан.

Пашырэнне

Вядомыя з позняга мелу. Налічваецца 7 сучасных відаў. Жывуць у прэсных вадаёмах Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі (ад Вялікіх азёр да Коста-Рыкі, на в. Куба); некаторыя віды заходзяць у саланаватыя і марскія воды.

Сустракаюцца звычайна ў мелкаводных раёнах з густой расліннасцю.

Асаблівасці біялогіі

Асноўная пажыва — рыба; здабычу падсцерагаюць у схованцы і наганяюць у рэзкім кідку. Могуць працяглы час ляжаць нерухома ў тоўшчы вады ці на яе паверхні.

Нераст у прэсных водах на мелкаводдзі.

Промысел

Прамысловага значэння не маюць.

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya